Пастаянных жыхароў субцэнтра Пекіна не павінна быць больш за 1,3 млн
  2019-01-04 16:06:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінскі субцэнтр, які ствараецца на ўсходзе сталіцы, павінен мець да 2035 года не больш за 1,3 млн пастаянных жыхароў. Гэта прадугледжваецца ў дэталізаваным плане, апублікаваным у чацвер.

Гарадскі субцэнтр зойме 155 кв. км і будзе распасцірацца на ўсю тэрыторыю цяперашняга гарадскога раёна Тунчжоу, плошча якой - каля 906 кв. км, вынікае з плана развіцця субцэнтра на 2016-2035 гг., ухваленага Цэнтральным камітэтам КПК і Дзяржсаветам КНР.

Пры гэтым, зыходзячы з меркаванняў забеспячэння камфортных умоў жыццядзейнасці, шчыльнасць насельніцтва прадугледжваецца на ўзроўні не больш за 9000 чалавек на квадратны кіламетр.

Як адзначаецца ў плане, субцэнтр стане "гарадскім раёнам без гарадскіх хвароб", дзе будзе функцыянаваць экалагічная транспартная сістэма з акцэнтам на грамадскі транспарт, будуць дзейнічаць меры па кантролі забруджвання атмасферы, вады і глебы, сістэмы строгага кіравання воднымі рэсурсамі і інтэлектуальнага гарадскога кіравання.

"Буйнамаштабнага развіцця праектаў нерухомасці не будзе", - падкрэсліваецца ў дакуменце. Рынку, як гаворыцца ў ім, будзе належаць тут вырашальная роля ў размеркаванні рэсурсаў.

Таксама ў плане выкладзены функцыі, якія будзе выконваць субцэнтр, меры па яго культурным і скаардынаваным развіцці з адпаведнымі раёнамі суседняй правінцыі Хэбэй.

У цяперашні час у Пекіне ідзе перасоўванне часткі адміністрацыйных функцый з цэнтра горада на раён Тунчжоу для вырашэння гарадскіх праблем, такіх як транспартная перагружанасць і забруджванне паветра. Гэты крок - таксама складнік працэсу інтэграванага развіцця Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй.

Структуры гарадскога ўрада Пекіна былі перанесены ў Тунчжоу яшчэ ў канцы 2017 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040