Новы кітайскі месяцаход атрымаў назву "Юйту-2"
  2019-01-04 16:22:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай даў свайму новаму месяцаходу назву "Юйту-2" / "Нефрытавы трус-2" /. Пра гэта паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне / CNSA /.

CNSA зрабіла гэтую заяву пасля паспяховага прыбыцця на Месяц кітайскага зонда "Чан'э-4" на адваротным баку натуральнага спадарожніка Зямлі 3 студзеня.

Згодна з кітайскім фальклорам "Юйту" - гэта белы трус, які належыць міфічнай багіні Месяца "Чан'э". Менавіта пад назвай гэтай багіні вядзецца кітайская місія зандзіравання Месяца.

У жніўні 2018 года Кітай запусціў па ўсім свеце збор прапаноў аб назве новага месяцахода. За перыяд ад 15 жніўня па 5 верасня CNSA сабрала 42 945 прапанаваных назваў, у тым ліку 3 192 назвы было прапанавана больш за двума ўдзельнікамі.

У фінальным раўндзе онлайн адбору і па выніках спецыяльнай экспертнай дыскусіі назву "Юйту-2" атрымала найбольшую колькасць галасоў, апярэдзіўшы іншыя дзевяць альтэрнатыўных назваў, у тым ліку "Таньсо" / "Даследаванне" /, "Гуанмін" / "Святло" / і "Цзіньту" / "Залаты трус" /.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040