Пяць прапаноў Сі Цзіньпіна - новая праграма мірнага уз'яднання Кітая
  2019-01-07 13:52:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 студзеня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбыўся сход з нагоды 40-годдзя публікацыі «Зварота да тайваньскіх суайчыннікаў». На мерапрыемстве з важнай прамовай выступіў генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін.

У сваім выступленні ён падкрэсліў, што ўз'яднанне Радзімы абавязкова здзейсніцца. Гэта гістарычная заканамернасць і абавязковая ўмова для вялікага адраджэння кітайскай нацыі ў новую эпоху. Ён заклікаў усіх кітайцаў, якія пражываюць па абодва бакі Тайваньскага праліва, а таксама за межамі Кітая, працаваць разам на агульнае дабро нацыі і крочыць у нагу з гісторыяй, разам прасоўваць мірнае развіццё адносін паміж берагамі Тайваньскага праліва і працэс мірнага ўз'яднання Кітая.

У гэтых адносінах кіраўнік кітайскай дзяржавы выдзеліў пяць асноўных аспектаў: агульнымі намаганнямі садзейнічаць адраджэнню нацыі, на аснове прынцыпаў «мірнае ўз'яднанне» і «адна краіна - дзве сістэмы» сфарміраваць праект па Тайваню, настойваць на прынцыпе аднаго Кітая, паглыбіць ўзаемадапаўняльнае развіццё паміж берагамі Тайваньскага праліва і гарантаваць нацыянальную ідэнтычнасць суайчыннікаў. Гэтыя пяць прапаноў старшыні Сі Цзіньпіна вызначылі дакладны кірунак развіцця адносінаў паміж мацерыковым Кітаем і Тайванем у будучыні.

Па словах Сі Цзіньпіна, тайваньскае пытанне ўзнікла ў сувязі са слабасцю нацыі і хаосам. Яму, несумненна, будзе пакладзены канец па меры адраджэння нацыі. Будучыня Тайваня залежыць ад уз'яднання краіны, а дабрабыт тайваньскіх суайчыннікаў звязаны з адраджэннем нацыі. Мірнае развіццё адносін паміж берагамі Тайваньскага праліва з'яўляецца правільным шляхам для захавання міру, садзейнічання сумеснаму развіццю і забеспячэння дабрабыту суайчыннікаў, якія пражываюць па абодва бакі Тайваньскага праліва, адзначыў Сі Цзіньпін.

Па яго словах, з 1949 года быў дасягнуты прарыўны прагрэс у адносінах паміж берагамі Тайваньскага праліва. За мінулыя 70 гадоў раз'яднанне паміж мацерыковай часткай Кітая і Тайванем спынілася ў адпаведнасці з агульнай воляй суайчыннікаў. Тайваньскія суайчыннікі ўнеслі вялікі ўклад у рэформы і адкрытасць у мацерыковай частцы Кітая, дадаў ён.

Сі Цзіньпін таксама заявіў, што пасля мірнага уз'яднання Тайваню будзе гарантаваны вечны мір. Ён заклікаў да намаганняў па паглыбленні інтэграцыйнага развіцця дзвюх берагоў Тайваньскага праліва ў мэтах умацавання асновы мірнага ўз'яднання, а таксама паабяцаў і далей садзейнічаць інстытуцыяналізацыі эканамічнага супрацоўніцтва паміж берагамі Тайваньскага праліва і стварыць агульны рынак. Абодва бакі павінны нарошчваць бесперашкоднае гандлёвае супрацоўніцтва, павышаць ўзаемазвязанасць інфраструктуры, умацоўваць абмен энэргетычнымі і іншымі рэсурсамі, а таксама мець агульныя прамысловыя стандарты. «Мы гатовыя стварыць шырокую прастору для ажыццяўлення мірнага ўз'яднання, але не пакінем месца для раскольніцкіх спробаў дамагчыся" незалежнасці Тайваня" у любых формах», адзначыў Сі Цзіньпін.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы адзначыў, што гістарычная тэндэнцыя да росту магутнасці дзяржавы, адраджэння нацыі і ўз'яднання Кітая не можа быць спыненая нікім і ніякімі сіламі. Ніхто і ніякія сілы не змогуць змяніць гістарычныя і законныя факты, якія гавораць аб тым, што Тайвань з'яўляецца часткай Кітая, і абодва берагі Тайваньскага праліва належаць аднаму Кітаю. Тайваньскае пытанне адносіцца да ўнутраных спраў Кітая, тычыцца ключавых інтарэсаў Кітая і нацыянальных пачуццяў кітайскага народа. Ніякае ўмяшальніцтва звонку ў тайваньскае пытанне не дапускаецца, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Ён заявіў, што прынцыпы «мірнае ўз'яднанне» і «адна краіна - дзве сістэмы» - лепшы спосаб для ажыццяўлення ўз'яднання краіны. Пры ўмове забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця сацыяльная сістэма і ўклад жыцця на Тайвані будуць выконвацца ў поўнай меры, а прыватная ўласнасць, веравызнанне, законныя правы і інтарэсы тайваньскіх суайчыннікаў - гарантавацца пасля дасягнення мірнага ўз'яднання, адзначыў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін таксама заклікаў суайчыннікаў па абодва бакі Тайваньскага праліва разам захоўваць і развіваць выдатную традыцыйную кітайскую культуру.

Адным словам, пяць прапаноў старшыні КНР Сі Цзіньпіна вызначылі дзелавы праект і выразны шлях для мірнага ўз'яднання Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040