ЗША і КНДР праводзяць кансультацыі, каб выбраць месца наступнай сустрэчы лідараў - Д. Трамп
  2019-01-07 15:40:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і КНДР праводзяць кансультацыі для выбару месца другой сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Пра гэта ў нядзелю паведаміў журналістам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перад ад'ездам у Кэмп-Дэвід.

Паводле яго слоў, Вашынгтон і Пхеньян падтрымліваюць "вельмі добры дыялог". Аднак ён таксама пацвердзіў, што ўведзеныя ЗША ў дачыненні да КНДР санкцыі застаюцца ў сіле.

Нагадаем, што 2 студзеня кіраўнік Белага дома заявіў, што ён атрымаў "выдатны ліст" ад Кім Чэн Ына, падкрэсліўшы магчымасць правесці другую сустрэчу з лідарам КНДР "у не занадта аддаленай будучыні". На пачатку снежня 2018 года ён заявіў прадстаўнікам СМІ, што, па ўсёй верагоднасці, сустрэнецца з Кім Чэн Ынам у студзені або лютым 2019 года.

У чэрвені 2018 года Д. Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Сінгапуры і падпісалі сумесную заяву, дасягнуўшы кансенсусу па "усталяванні новых паўночнакарэйска-амерыканскіх адносін" і "стварэнні механізму забеспячэння доўгатэрміновай стабільнасці і міру на Карэйскім паўвостраве".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040