Абарона навакольнага асяроддзя і ліквідацыя забруджвання вады ідуць у рэчышчы агульнай стратэгіі развіцця Эканамічнага пояса Янцзы
  2019-01-07 16:53:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тры гады таму старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы на сімпозіуме па фарміраванні Эканамічнага пояса ракі Янцзы, асабліва падкрэсліў важнасць аховы экалогіі ў рэгіёне. З таго часу там пачалі прадпрымаць шэраг мер па вырашэнні пытанняў экалагічнай бяспекі, каб працягваць ісці па шляху «зялёнага» развіцця.

26 красавіка 2018 года Сі Цзіньпін прыбыў у горад Ічан правінцыі Хубэй, дзе азнаёміўся з ходам развіцця Эканамічнага пояса ракі Янцзы, дзе зноў падкрэсліў важнасць экалагічнай рэабілітацыі басейна. За тры гады рэалізацыі Эканамічнага пояса ракі Янцзы мясцовыя ўлады прыкладалі сумесныя намаганні для абароны навакольнага асяроддзя і ўмеранага асваення прыродна-рэсурснага патэнцыялу. Быў дасягнуты пазітыўны прагрэс у паляпшэнні экалагічнай сітуацыі, правядзенні эканамічных пераўтварэнняў і стымуляванні інстытуцыйных рэформаў.

Начальнік аддзела па развіцці інфраструктуры Дзяржкамітэта КНР па справах рэформаў і развіцця Ло Гасань сказаў, што на працягу некалькіх мінулых дзесяцігоддзяў ішла інтэнсіўная эксплуатацыя водных рэсурсаў. Гэта прывяло да таго, што аднаўленчая здольнасць навакольнага асяроддзя больш не можа падтрымліваць далейшае эканамічнае развіццё прыбярэжных зон. Людзі мараць пра лепшае жыццё, але яго якасць складаецца ў наяўнасці спрыяльнай экасістэмы і высакаякасным эканамічным развіцці.

Надаючы вялікую ўвагу паляпшэнню якасці вады ў Янцзы, Кітай пастаянна ўдасканальвае сістэму каардынаванага кіравання. Так, у краіне быў праведзены шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ліквідацыі парушэнняў, звязаных з будаўніцтвам нелегальных прычалаў, распаўсюджаннем хімічнага забруджвання басейна Янцзы і пагрозай бяспецы крыніц пітнога водазабеспячэння. Акрамя таго, былі прыняты меры па ліквідацыі забруджвання вады, аднаўленні і экалагічнай рэабілітацыі водных аб'ектаў, а таксама ахове водных рэсурсаў.

Зараз якасць вады Янцзы стала нашмат лепшай. Даследаванне паказала, што са студзеня па верасень 2018 года колькасць водных акваторый «трэцяга ўзроўню» забруджвання дасягнула 77,2%, што на 10,2 працэнтных пункта больш, чым у 2015 годзе. Між тым, доля вадаёмаў найвышэйшага, «пятага ўзроўню» забруджвання знізілася да 1,8%, што на 4,6 працэнтных пункта менш за паказчык 2015 года. Варта адзначыць, што ў Кітаі толькі вада «трэцяга ўзроўню» забруджвання і ніжэй пры адпаведнай ачыстцы можа быць выкарыстана як пітная.

Паводле слоў Ло Гасаня, Кітай паскарае будаўніцтва хуткаснай чыгункі ўздоўж Янцзы. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю хуткаснай лініі шлях ад Шанхая да Чэнду складзе 6,8 гадзіны. У Кітаі ўжо сфарміраваліся тры найбуйнейшыя гарадскія агламерацыі, дзе пражывае больш за 400 млн чалавек. Будаўніцтва хуткаснай лініі, якое заклікана скараціць час паездкі да некалькіх гадзін, садзейнічае развіццю гэтых гарадоў. Гэта мае вялікае значэнне для таго, каб дэльта ракі Янцзы і Шанхай адыгралі вядучую ролю ў эканамічным развіцці ўздоўж сярэдняй плыні Янцзы і вакол гарадоў Чэнду і Чунцін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040