Прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ён Кім пакіне свой пост 1-га лютага
  2019-01-08 10:58:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ён Кім заявіў сёння, што ён пакіне свой пост пасля шасці гадоў знаходжання на пасадзе кіраўніка гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі.

З 1-га лютага часова выконваць абавязкі кіраўніка арганізацыі будзе выканаўчы дырэктар Сусветнага банка Крысталіна Георгіева. Пра гэта стала вядома з заявы Сусветнага банка.

Сыход Джым Ён Кіма з Сусветнага банка стаў нечаканасцю, паколькі ён быў прызначаны на другі пяцігадовы тэрмін на пасаду прэзідэнта шматбаковага банка развіцця ў 2016 годзе.

Джым Ён Кім стаў 12-м прэзідэнтам Сусветнага банка 1-га ліпеня 2012 года. Да гэтага ён займаў пасаду прэзідэнта вядомага амерыканскага Дартмуцкага каледжа.

"Для мяне было вялікім гонарам працаваць прэзідэнтам гэтай выбітнай арганізацыі, поўнай адданых людзей, прыхільных місіі скончыць з крайняй беднасцю пры нашым жыцці", - гаворыцца ў заяве Джым Ён Кіма.

"Праца Сусветнага банка зараз важная як ніколі, паколькі чаканні людзей, якія жывуць у беднасці, растуць па ўсім свеце, а такія праблемы, як змяненне клімату, пандэміі, голад і бежанцы, працягваюць расці з пункту гледжання маштабу і складанасці", - заявіў ён .

Адразу пасля свайго сыходу Джым Ён Кім далучыцца да фірмы і засяродзіцца на павелічэнні інвестыцый у інфраструктуру ў краінах, якія развіваюцца, гаворыцца ў заяве Сусветнага банка. У ёй таксама адзначаецца, што падрабязнасці гэтай новай пасады будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040