Tesla закладвае падмурак завода ў Шанхаі
  2019-01-08 15:00:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі вытворца электрамабіляў Tesla ў панядзелак пачаў работы па будаўніцтве свайго завода ў Шанхаі, стаўшы першай кампаніяй, што здабывае выгаду ад новай палітыкі, у рамках якой замежным аўтавытворцам дазволена ствараць даччыныя кампаніі са 100-працэнтным капіталам у Кітаі.

Новы завод, які з'яўляецца першым заводам Tesla па-за межамі ЗША, размешчаны ў індустрыяльнай зоне Ліньган у Шанхаі. Праектная гадавая магутнасць завода складае 500 тыс. электрамабіляў.

Кампанія Tesla падпісала пагадненне аб будаўніцтве з адміністрацыяй Шанхая ў ліпені 2018 года. У кастрычніку кампанія атрымала дазвол стварыць завод у Шанхаі на зямельным участку плошчай 865 тыс. квадратных метраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040