Пекін рэалізуе дзяржаўную палітыку зніжэння падаткаў і збораў
  2019-01-08 15:03:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём новых зніжаных падаткаў і збораў у Пекіне у 2018 годзе дасягнуў 40 млрд юаняў. Пра гэта сведчыць статыстыка, апублікаваная гарадскім фінансавым упраўленнем у нядзелю. Паводле даных, агульны аб'ём бюджэтных паступленняў кітайскай сталіцы ў мінулым годзе склаў 578,59 млрд юаняў. Пекін прадаставіў мясцовым прыватным прадпрыемствам дадатковую фінансавую і палітычную падтрымку, уключаючы зніжэнне падаткаў, дзяржаўныя закупкі, фонды, дзяржаўна-прыватнае партнёрства, гарантыі і працэнтныя субсідыі. Напрыклад, 109 праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый 255,35 млрд юаняў былі ўключаны ў кіраванне комплекснай інфармацыйнай платформы Мінфіна краіны. Сродкі, інвесціраваныя муніцыпальным урадам, прыцягнулі 201,3 млрд юаняў грамадскага капіталу ў мінулым годзе.

Па меры таго як Пекін працягвае сваю фінансавую рэформу, ён таксама надае вялікае значэнне кантролю за рызыкамі і фінансавай бяспецы шляхам паляпшэння кіравання дзярждоўгам і ўзмацнення грамадскага нагляду за яго гадавым бюджэтам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040