Іарданія асудзіла паводзіны прадстаўнікоў Ізраіля ў мячэці Аль-Акса
  2019-01-08 16:27:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак Іарданія асудзіла Ізраіль за неаднаразовыя непрыязныя дзеянні ў мячэці Аль-Акса.

Прэс-сакратар МЗС Іарданіі Маджэд Катарнех асудзіў міністра сельскай гаспадаркі Ізраіля, які ў панядзелак разам з ізраільскімі радыкаламі і пад прыкрыццём ізраільскай паліцыі ўварваўся ў двор мячэці.

"Падобныя дзеянні – гэта правакацыя ў адносінах да пачуццяў мусульман усяго свету і, паводле міжнароднага права, парушэнне абавязацельстваў Ізраіля ў якасці акупуючай сілы ва Усходнім Ерусаліме", - гаворыцца ў заяве М. Катарнеха.

Іарданскія службовыя асобы ўсклалі адказнасць на ізраільскі ўрад і заклікалі да неадкладнага спыненьня такіх правакацый.

Іарданія, якая падпісала мірны дагавор з Ізраілем у 1994 годзе, ажыццяўляе нагляд за ісламскімі і хрысціянскімі святынямі ва Усходнім Ерусаліме, які разглядаецца як сталіца Палестынскай дзяржавы.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040