ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных асоб і арганізацый Венесуэлы
  2019-01-09 11:01:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства фінансаў ЗША сёння абвясціла аб увядзенні санкцый у дачыненні да шэрагу фізічных асоб і арганізацый Венесуэлы.

Міністэрства абвінаваціла сем фізічных асоб і 23 кампаніі ва ўдзеле ў карупцыйнай схеме, распрацаванай для таго, каб здабываць выгаду ад здзелак з валютнымі аперацыямі ўрада Венесуэлы, атрымаўшы прыбытак у памеры больш за 2,4 млрд долараў ЗША, гаворыцца ў заяве ведамства.

Уся маёмасць і маёмасныя інтарэсы асоб і кампаній, што трапілі пад санкцыі, якія тычацца або якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, замарожаны, таксама грамадзянам ЗША забаронена праводзіць здзелкі з названымі асобамі, гаворыцца ў заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040