Пад Пекінам будзе створана платформа мадэлявання Зямной сістэмы
  2019-01-09 15:24:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праект колькаснага мадэлявання Earth System Numerical Simulator будзе рэалізаваны ў пекінскім раёне Міюнь. Пра гэта стала вядома на 5-й сесіі раённага сходу народных прадстаўнікоў 2-га склікання. Работы па стварэнні інфраструктуры праекта стартавалі ў жніўні мінулага года, удакладніў суразмоўца агенцтва «Сіньхуа».

Праект ESNS дазволіць праводзіць колькаснае апісанне і мадэляванне Зямной сістэмы, што дапаможа паглыбіць разуменне законаў развіцця атмасферы, гідрасферы, крыясферы і біясферы, а таксама ўзаемадзеяння паміж імі, распавёў дырэктар Інстытута фізікі атмасферы Акадэміі навук Кітая Чжу Цзян.

Паводле інфармацыі, у раёне Міюнь, размешчаным на поўнач ад цэнтра кітайскай сталіцы, будзе створаны шэраг пляцовак для даследавання экалогіі, навакольнага асяроддзя, змены клімату, а таксама асваення рэсурсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040