Д. Трамп заявіў аб гуманітарным крызісе на мяжы з Мексікай
  2019-01-09 15:26:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На мяжы ЗША з Мексікай узмацняецца гуманітарны крызіс. Пра гэта заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп, выступаючы ў аўторак ноччу з тэлезваротам да нацыі, каб абгрунтаваць неабходнасць будаўніцтва сцяны на мяжы. У сваім першым звароце да нацыі з моманту ўступлення на пасаду кіраўніка Белага дома Д.Трамп ахарактарызаваў сітуацыю на паўднёвай мяжы як "крызіс сэрца, крызіс душы", падкрэсліўшы, што "сталёвы бар'ер" надзвычай важны для памежнай бяспекі .

Прэзідэнт выступіў з тэлезваротам на фоне яго спрэчак з дэмакратамі аб фінансаванні будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай коштам 5 млрд долараў, каб стрымаць паток нелегальных мігрантаў і змагацца з наркагандлем. Рознагалоссі паміж прэзідэнтам і дэмакратамі прывялі да прыпынення працы дзевяці ўстаноў ўрада, якія не працуюць ужо 18 дзён.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі і лідар меншасці ў Сенаце Чак Шумер у адказ на тэлезварот Д. Трампа выступілі з сумеснай прамовай, абвінаваціўшы прэзідэнта ў стварэнні крызісу і заклікаўшы яго аднавіць працу ўрада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040