У Кітаі імкліва расце колькасць патэнтавых заявак
  2019-01-09 17:27:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе ў Кітаі было пададзена 1 млн. 602 тыс. заявак на патэнтаванне вынаходак, карысных мадэляў і прамысловых узораў. Гэта на18% больш у параўнанні паказчыкам 2017 года.

Пра гэта 7 студзеня ў Пекіне, выступаючы на сустрэчы кіраўнікоў упраўленняў па справах КНР інтэлектуальнай уласнасці, паведаміў Кіраўнік Дзяржаўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасці КНР Шэнь Чан'юй. Паводле яго слоў, у 2019 годзе Кітай узмоцніць меры па забеспячэнні абароны інтэлектуальнай уласнасці ў краіне і пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Ён таксама адзначыў, што у 2018 годзе ў краіне былі дасягнуты прыкметныя поспехі ў сферы вынаходак, абароны, выкарыстання і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю. У прыватнасці яшчэ больш строгімі і эфектыўнымі сталі меры абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць. Шэнь Чан'юй кажа:

«У 2018 годзе колькасць заявак на патэнтаванне вынаходак, карысных мадэляў і прамысловых узораў дасягнула 1 млн. 602 тысяч, павялічыўшыся на 18,1% у параўнанні з 2017 годам. У прыватнасці, колькасць міжнародных патэнтавых заявак па працэдуры РСТ вырасла на 9% - да 55 тысяч».

Па словах Шэнь Чан'юя, у 2019 годзе Кітай узмоцніць інтэнсіўнасць вышукальных работ, палепшыць прапрацоўку розных напрамкаў і палітыкі работы па забеспячэнні і ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці. «Краіна мае намер надаваць яшчэ большую ўвагу вывучэнню асноўных інстытутаў правоў інтэлектуальнай уласнасці», - адзначыў Шэнь Чан'юй. Ён падкрэсліў асаблівую важнасць прававой абароны інавацый як аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Шэнь Чан'юй кажа:

«Неабходна ажыццяўляць ключавыя ідэі і рашэнні, дасягнутыя на нарадзе па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці на высокім узроўні ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху". Варта працягваць дзейнічаць у адпаведнасці з Мадрыдскай сістэмай міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў і міжнароднымі дамовамі аб патэнтнай кааперацыі ».

Кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення інтэлектуальнай уласнасці КНР Шэнь Чан'юй падкрэсліў неабходнасць як мага хутчэй правесці падрыхтоўчыя работы па далучэнні да Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў і па падпісанні з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) мемарандума аб супрацоўніцтве па стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый.

Шэнь Чан'юй адзначыў, што Кітай павінен і надалей садзейнічаць падтрыманню і развіццю адкрытай, усёабдымнай, збалансаванай і эфектыўнай сістэмы міжнароднага права забеспячэння і абароны інтэлектуальнай уласнасці, аказваць падтрымку САІУ, якая гуляе важную ролю ў распрацоўцы ключавых міжнародных нормаў. Шэнь Чан'юй сказаў:

«Мы павінны паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", у прыватнасці, супрацоўніцтва з такімі краінамі, як ЗША, краіны ЕС, Японіяй і Рэспублікай Карэя, а таксама краінамі БРІКС і АСЕАН. Наша мэта заключаецца ў тым, каб стварыць новую мадэль эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне правоў інтэлектуальнай уласнасці ».

Паводле статыстыкі, у цяперашні час Кітай наладзіў і падтрымлівае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці з 40 краінамі, размешчанымі ўздоўж «Аднаго пояса і аднаго шляху». Падпісаныя дамовы з Саветам супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, АСЕАН, Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй і іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі. На думку генеральнага дырэктара САІУ Фрэнсіса Гары, Кітай у рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» зрабіў значны ўклад у фарміраванне механізму шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040