Лі Кэцян сустрэўся з Іланам Маскам
  2019-01-10 09:36:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з выканаўчым дырэктарам амерыканскай кампаніі Tesla Іланам Маскам. Павіншаваўшы з пачаткам будаўніцтва завода амерыканскай кампаніі па вытворчасці электрамабіляў у Шанхаі, Лі Кэцян на сустрэчы адзначыў, што Tesla стала першай кампаніяй, якая здабывае выгаду з новай палітыкі, у рамках якой замежным аўтавытворцам на новых крыніцах энергіі дазволена ствараць даччыныя кампаніі са 100-працэнтным капіталам у Кітаі. Ён выказаў спадзяванне, што Tesla стане ўдзельнікам кітайскага працэсу паглыбленых рэформаў і адкрытасці і драйверам стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін.

Лі Кэцян правёў абмен меркаваннямі з І.Маскам па такіх пытаннях, як вытворчасць аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, сумесныя інавацыі і супрацоўніцтва паміж Кітаем і іншымі краінамі ў навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Ён адзначыў, што Кітай з'яўляецца і застанецца на працягу доўгага часу "гарачым" напрамкам для замежных інвестыцый.

І.Маск, у сваю чаргу, паабяцаў ператварыць Шанхайскі завод у адзін з самых перадавых заводаў у свеце, завяршыць лакалізацыю ў мэтах дасягнення ўзаемнай выгады. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040