Дыпламаты 12 краін у Кітаі наведалі Сіньцзян
  2019-01-10 14:59:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дыпламаты 12 краін у Кітаі з 28 па 30 снежня 2018 года ажыццявілі паездку ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён / СУАР, Паўночна-Заходні Кітай /, падчас якой азнаёміліся з прагрэсам у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.

Запрошаная адміністрацыяй СУАР дыпламаты прадстаўляюць Расію, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан, Таджыкістан, Індыю, Пакістан, Інданезію, Малайзію, Афганістан, Тайланд і Кувейт.

У час знаходжання ў СУАР дыпламаты наведалі мясцовыя рынкі, сялянскія двары, адукацыйныя ўстановы, мячэць, фабрыкі, а таксама вучэбна-падрыхтоўчы цэнтры прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Яны пагутарылі з мясцовымі бізнесменамі, навучэнцамі і рабочымі, азнаёміліся з прагрэсам, дасягнутым СУАР у абароне сацыяльнай стабільнасці, паляпшэнні дабрабыту насельніцтва і развіцці мясцовай эканомікі.

Дыпламаты таксама выказалі спадзяванне на паглыбленне супрацоўніцтва з СУАР у культурнай, турыстычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.

"Культурная жыццяздольнасць і гасціннасць насельніцтва Сіньцзяна зрабілі на мяне вялікае ўражанне", - сказала часовы павераны ў справах амбасады Пакістана ў Кітаі Мумтаз Захра Балоч падчас наведвання Вялікага базару ва Урумчы, адміністрацыйным цэнтры СУАР.

У Сіньцзянскім ісламскім інстытуце, які прапануе трохгадовую праграму бакалаўрыяту і курсы рэлігійнай адукацыі, пасол Кувейта ў КНР Самех Джахар Хаят заклікаў навучэнцаў больш вучыцца і выкарыстоўваць атрыманыя веды для садзейнічання развіццю краіны.

Кашгар з'яўляецца «акном» адкрытасці СУАР у заходнім накірунку. Па меры прасоўвання рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" і будаўніцтва зоны эканамічнага развіцця гэты горад бесперапынна павышае ступень адкрытасці знешняму свету.

Падчас наведвання зоны эканамічнага развіцця горада Кашгар пасол Тайланда ў Кітаі Пірыя Кхемпон адзначыў, што цяперашняя паездка паглыбіла яго разуменне ініцыятывы "Пояс і шлях", якая вельмі важная для развіцця Кашгара. На яго думку, у бліжэйшыя некалькі гадоў Кашгар будзе паспяхова развівацца дзякуючы перавагам геаграфічнага становішча.

Дыпламаты таксама пабывалі ў мячэці Ід Ках у Кашгары - найбуйнейшай мячэці у Сіньцзяне, дзе даведаліся пра работу ў мячэці і паляпшэнне ўмоў ў ёй.

Дарадца амбасады Малайзіі ў Кітаі Махамед Хосні Шахіран Ісмаіл сказаў, што экскурсія па мячэці Ід Ках дазволіла яму на свае вочы ўбачыць, што кітайскі ўрад надае важнае значэнне забеспячэнню свабоды веравызнання, і рэлігійная дзейнасць знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

"Паездка дапамагла мне пераасэнсаваць Сіньцзян", - адзначыў ён, дадаўшы, што рэгіён не з'яўляецца такім, якім яго апісваюць заходнія СМІ.

У вучэбна-падрыхтоўчым цэнтры прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Кашгары студэнты навучаюцца ігры на этнічных музычных інструментах, каліграфіі, жывапісу, юрыдычным дысцыплінам і іншым навыкам. Дыпламаты падрабязна азнаёміліся з іх жыццём у цэнтры і згулялі з імі ў настольны тэніс і баскетбол.

Паводле слоў пасла Інданезіі ў Кітаі Джаухары Аратмангуна, вучэбна-падрыхтоўчы цэнтр зрабіў на яго вялікае ўражанне. Студэнты не толькі навучаюцца юрыдычным дысцыплінам і навыкам, але і вывучаюць культуру сваёй нацыянальнасць.

Дыпламаты таксама наведалі швейную фабрыку ў адной з вёсак, адміністрацыйна падпарадкаваных гораду Хатан. Па словах уладальніка фабрыкі, штомесячная зарплата працаўнікоў фабрыкі складае больш за 3000 юаняў / 438 дол. ЗША /.

Часовы павераны ў справах амбасады Афганістана ў Кітаі Саід Хабібурахман Хусінпур, які неаднаразова бываў у Сіньцзяне, адзначыў, што цяпер на поўдні Сіньцзяна людзі занятыя вучобай і працай, у адрозненне ад мінулых гадоў, калі многія нічога не рабілі.

Паводле яго слоў, праграма прафесійна-тэхнічнай адукацыі і падрыхтоўкі, якая ажыццяўляецца ў Сіньцзяне, з'яўляецца дзейсным механізмам, які дапамагае паляпшаць жыццё людзей і іх сваякоў. Многія краіны сутыкаюцца з праблемамі забеспячэння занятасці і барацьбы з экстрэмізмам. Дадзеная праграма ў Сіньцзяне прыносіць добрыя вынікі і можа быць вывучана і запазычаная іншымі краінамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040