Прэм'ер Дзяржсавета КНР паабяцаў прыкладаць больш намаганняў у галіне бяспекі на вытворчасці
  2019-01-10 15:37:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкладаць больш намаганняў для павышэння бяспекі на вытворчасці ў гэтым годзе.

Урады ўсіх узроўняў будуць надаваць першачарговую ўвагу ліквідацыі асноўных рызык на працоўным месцы і прадухіленні сур'ёзных няшчасных выпадкаў. Лі Кэцян выказаў гэтыя заўвагі ў пісьмовай інструкцыі, адрасаванай Усекітайскай відэаселектарнай нарадзе па працы ў сферы бяспекі на вытворчасці, якая адбылася сёння.

Павінны быць прыняты меры па ўзмацненні механізмаў рэагавання пры надзвычайнай сітуацыі і ўмацаванні выратавальнага патэнцыялу, заявіў Лі Кэцян, дадаўшы, што будуць запушчаны спецыяльныя інспекцыі на дарожным транспарце і ў хімічнай прамысловасці.

Як прадпрыемствы, так і рэгулюючыя органы павінны забяспечыць выкананне сваіх абавязкаў.

На нарадзе было адзначана, што сітуацыя з бяспекай на вытворчасці ў Кітаі палепшылася ў 2018 годзе, было зафіксавана змяншэнне колькасці няшчасных выпадкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040