У Пекіне адбыўся прыём у гонар 40-годдзя ўстанаўлення дыпадносін Кітая і ЗША
  2019-01-11 09:45:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў у Пекіне адбыўся прыём у гонар 40-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Кітая і ЗША, на якім прысутнічаў намеснік старшыні КНР Ван Цішань. Ён нагадаў, што за 40 гадоў кітайска-амерыканскія адносіны перажылі розныя цяжкасці і дасягнулі вялікіх поспехаў. Гэта не толькі прынесла велізарную выгаду народам дзвюх краін, але і моцна стымулявала мір, стабільнасць і росквіт у свеце.

Ван Цішань адзначыў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паспяхова правялі сустрэчу, а таксама абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 40-годдзя ўстанаўлення дыпадносін. Лідары станоўча ацанілі гістарычнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін і паказалі кірунак далейшага развіцця двухбаковых адносін. Ван Цішань заклікаў абедзве краіны прытрымлівацца прынцыпаў узаемнай павагі і імкнення да яднання пры захаванні адрозненняў, выконваць тры кітайска-амерыканскія сумесныя камюніке і важныя дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх краін, паважаць адно аднаго па пытаннях, што тычацца суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця. Абедзве краіны таксама павінны ў адпаведнасці з новымі рэаліямі прыкладаць нястомныя намаганні для пошуку і пашырэння кропак стыкоўкі ўласных інтарэсаў, каб паглыбляць і стымуляваць прагматычнае супрацоўніцтва дзеля народаў дзвюх краін. Ён таксама паабяцаў, што Кітай не спыніць крокаў на шляху рэформаў. Розныя краіны, у тым ліку і ЗША, абавязкова атрымаюць больш магчымасцей і выгод ад развіцця Кітая, сказаў Ван Цішань.

У прыёме прыняло ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў розных колаў з Кітая і ЗША, у тым ліку амбасадар ЗША ў КНР Тэры Бранстэд. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040