У Пекіне адбыліся Трэція Беларускія калядкі
  2019-01-14 17:14:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 студзеня 2019 года ў пекінскім комплексе Фанцаады адбыліся Трэція Беларускія калядкі ў Пекіне, прымеркаваныя да адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. З прывітальнай прамовай выступілі Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, кіраўнік комплексу Фанцаады спадар Лай Гуосян, удзел у мерапрыемстве прыняў Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Каляды для продкаў сучасных беларусаў былі галоўным зімовым святам, які звязваўся, у першую чаргу, з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізаваў пачатак новага года - і сонечнага, і сельскагаспадарчага. Цяпер гэтае свята страціла свой размах і сур'ёзнае рытуальнае значэнне. Калядуюць у нашыя дні, у асноўным, напярэдадні Свята Божага нараджэння. Па хатах зноў ходзяць пераапранутыя ў розныя ўборы і маскі калядоўшчыкі, а гаспадары імкнуцца надарыць іх шчадрэй, каб год быў удалым. Аднавілася і традыцыйная варажба на Каляды, але цяпер да гэтага ставяцца хутчэй як да розыгрышу.

Пасольства Беларусі ў Кітаі штогод праводзіць Беларускія калядкі ў Кітаі. Першыя адбыліся у 2017 годзе ў Пекіне, другія - у 2018 годзе ў Чунціне. Сёлета ў Беларускіх калядках прыняў удзел фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш».

Калектыў быў створаны ў 1980 годзе пры БДУ. Сёння ў ансамблі 44 выканаўцы. У 1998 годзе ансамбль «Неруш» быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва. Ён стаў лаурэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «За ўклад і развіццё міжнародных культурных сувязей Рэспублікі Беларусь». 22 красавіка 2009 года фальклорна-этнаграфічнаму ансамблю «Неруш» за творчыя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную канцэртную дзейнасць прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». За апошнія гады ансамбль «Неруш» шмат выступаў. Ён прымаў удзел у шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх, а таксама ў дабрачынных канцэртах і мерапрыемствах, тэлевізійных праэктах. Кожная праграма — своеасаблiвая iнсцэнiроўка беларускiх традыцый i народнага побыту. У гэтых iнсцэнiроўках — i песнi, i танцы, i дасціпны народны жарт, i нават элементы тэатра.

Сёння «Неруш» — эталон, сімвал або, як кажуць, брэнд беларускай аўтэнтычнай песні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040