Колькасць цэнтраў вывучэння Беларусі ў Кітаі расце
  2019-01-15 17:55:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адразу тры новых цэнтры па вывучэнні Беларусі і беларускай мовы адкрыліся ў рэгіёнах і сталіцы Паднябеснай напярэдадні Свята вясны, ў час Ражаства і Новага года.

24 снежня 2018 года ў адным з самых старажытных гарадоў Кітая ў Сіане (правінцыя Шэньсі), на базе Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў адбылося адкрыцце пятага Цэнтра даследавання Беларусі. Студэнтамі ўніверсітэта па спецыяльнасці "Беларуская мова" падрыхтавана творчая праграма ў гонар такой значнай падзеі. Упершыню ў Сіаньскім універсітэце замежных моў гучала беларуская народная песня "Купалінка", а таксама вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Напярэдадні навагодніх святаў для ганаровых гасцей былі падрыхтаваны падарункі ручной работы – калядныя ўпрыгожванні з беларускай нацыянальнай сімволікай.

"Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка здзяйсняюць чарговы важны крок збліжэння ў развіцці адукацыйных і культурных кантактаў паміж дзвюма краінамі. Адкрыццё Цэнтраў даследавання Беларусі мае асаблівае значэнне напярэдадні Адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі", – адзначыў у вітальным слове К. Руды падчас адкрыцця Цэнтра даследавання Беларусі на базе Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў.

10 студзеня 2019 года падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі ў горадзе Даляне адбылося адкрыццё шостага цэнтра - Цэнтра даследавання Беларусі пры Даляньскім палітэхнічным універсітэце, які на працягу шмат гадоў плённа супрацоўнічае з БДУ. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і намеснік Міністра адукацыі Кітая Цянь Сюэцзюнь прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Ігар Карпенка наведаў Цэнтр, сустрэўся з беларускімі студэнтамі, якія навучаюцца ў правінцыі Ляанін, перадаў Цэнтру метадычную літаратуру і нацыянальную сімволіку краіны.

У рамках адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі 12 студзеня

2019 года адбылося урачыстае адкрыццё Цэнтра даследавання Беларусі пры Пекінскім універсітэце замежных моў адпаведна. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта пад кіраўніцтвам рэктара Баранавай М.П. Падчас адкрыцця былі прадстаўлены творчыя нумары студэнцкіх калектываў.

Адукацыйныя і культурныя ініцыятывы Цэнтраў даследаванняў Беларусі ў Кітаі накіраваны на ўсебаковае пазнанне краіны, фарміраванне аб'ектыўнага і поўнага ўяўлення пра дзяржаву і шляхі супрацоўніцтва з ёй. Асаблівая ўвага надаецца гуманітарнаму патэнцыялу абедзвюх краін і далейшаму ўмацаванню беларуска-кітайскіх сувязяў. Адкрыццё і дзейнасць сямі цэнтраў Беларусі ў Кітаі абавязкова будзе садзейнічаць таму, каб кітайскія студэнты лепш даведаліся, палюбілі краіну і вырашылі працягнуць навучанне ў магістратуры беларускіх ВНУ, і ў будучым звязалі свой жыццёвы шлях з сучаснай і дынамічнай Беларуссю.

Пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Кітаі адкрыта і дзейнічае сем Цэнтраў даследавання Беларусі ў Кітаі: Цэнтр даследавання Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце, Цэнтр даследавання Беларусі пры Другім Пекінскім інстытуце замежных моў, Цэнтр даследаванняў Беларусі імя Я. Коласа пры Цяньцзінскім ўніверсітэце замежных моў, Цэнтр даследавання Беларусі на базе Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў, Цэнтр даследавання Беларусі пры Даляньскім політэхнічным універсітэце,

а таксама Цэнтр даследавання Беларусі імя Я. Купалы пры Пекінскім універсітэце замежных моў. Усе цэнтры актыўна займаюцца даследчыцкай дзейнасцю, праводзяць навуковыя канферэнцыі, майстар-класы, лекцыі. У планах пасольства, па прызнанні Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага, сёлета адкрыць яшчэ тры цэнтры вывучэння Беларусі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040