Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Фінляндыі С. Нііністэ
  2019-01-16 10:15:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак у Доме народных сходаў сустрэўся з прэзідэнтам Фінляндыі С. Нііністэ. Падчас сустрэчы Лі Кэцян сказаў, што Кітай мае намер разам з фінскім бокам працягваць прыкладаць намаганні для дасягнення новых вынікаў у двухбаковым супрацоўніцтве. Паводле яго слоў, кітайска-фінскае супрацоўніцтва ў эканамічнай і тэхнічнай сферах характарызуецца ўзаемадапаўняльнасцю і мае шырокія перспектывы. Кітай валодае велізарным рынкам, які можа прадастаўляць Фінляндыі шырокія магчымасці для камерцыялізацыі тэхнічных інавацыйных дасягненняў краіны. Пры гэтым, Кітай будзе ўзмацняць абарону інтэлектуальнай уласнасці.

Кітай гатовы паглыбляць супрацоўніцтва з Фінляндыяй у галіне тавараў, паслуг і тэхналогій, умацоўваць узаемадзеянне ў сферы супрацьстаяння кліматычным зменам і выкарыстання экалагічна чыстай энергіі, адзначыў Лі Кэцян. Ён сказаў, што Кітай цвёрда падтрымлівае працэс інтэграцыі Еўропы, разглядае ЕС як важную сілу, якая забяспечвае стабільнасць у свеце і стымулюе свабодны гандаль. Кітайскі прэм'ер таксама выказаў спадзяванне, што Фінляндыя, якая будзе старшынстваваць у ЕС у другой палове гэтага года, унясе актыўны ўклад у садзейнічанне развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін.

С.Нііністэ адзначыў, што фінскі бок надае асаблівае значэнне адносінам з Кітаем і надае павышаную ўвагу кітайскаму рынку; мае намер умацоўваць супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі дзвюх краін, паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва ў пытанні змены клімату, у сферы тэхнічных інавацый і выкарыстання экалагічна чыстай энергіі, а таксама прыкладаць сумесныя намаганні да абароны сістэмы шматбаковага гандлю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040