Пэн Ліюань і першая ледзі Фінляндыі Е.Хаукія наведалі культурнае мерапрыемства
  2019-01-16 10:17:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань разам з жонкай прэзідэнта Фінляндыі Саулі Нііністэ Ені Хаукіяй наведалі культурнае мерапрыемства ў кнігарні "Page One" на вуліцы Цяньмэнь.

Прагуляўшыся па кніжнай краме і пазнаёміўшыся з гісторыяй раёна, Пэн Ліюань і Е.Хаукія паслухалі вершы і музыку ў кнігарні. Падчас прадстаўлення кітайскія студэнты, якія вывучаюць фінскую мову прачыталі вершы Е.Хаукіі, адзначаныя рознымі ўзнагародамі. Дзяўчаты, апранутыя ў старадаўнія касцюмы, выканалі традыцыйныя кітайскія вершы пад акампанемент фартэпіяна і традыцыйнага кітайскага інструмента гучжэна. Прадстаўленне скончылася музычным творам Яна Сібеліуса для скрыпкі і фартэпіяна.

Культурная праграма падрыхтавана выкладчыкамі і студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта замежных моў і Кітайскай кансерваторыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040