Старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу сустрэўся з прэзідэнтам Фінляндыі
  2019-01-16 10:37:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу ў аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з прэзідэнтам Фінляндыі Саулі Нііністэ. Лі Чжаньшу адзначыў, што Кітай і Фінляндыя пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін няўхільна прытрымліваюцца прынцыпаў узаемнай павагі, роўнасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Адносіны дзвюх краін сталі ўзорным прыкладам мірнага суіснавання і сяброўскіх кантактаў паміж краінамі з рознымі культурамі, рознай плошчай тэрыторый і розным узроўнем развіцця. Ён падкрэсліў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў са сваім фінскім калегам плённыя перамовы, на якіх яны вызначылі новую схему развіцця кітайска-фінскіх адносін. Кітай гатовы працаваць разам з Фінляндыяй, каб належным чынам ажыццявіць важныя дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх краін, і вывесці ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх сферах на новы ўзровень, запэўніў ён. УСНП таксама мае намер узмацніць кантакты з парламентам Фінляндыі на ўсіх узроўнях.

С.Нііністэ выказаў спадзяванне, што яго візіт у Кітай дапаможа дзвюм краінам дамагчыся яшчэ большых вынікаў у развіцці арыентаваных на будучыню двухбаковых адносін супрацоўніцтва і партнёрства новага тыпу. Ён запэўніў, што Фінляндыя гатова аказаць Кітаю падтрымку для паспяховага правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў-2022. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040