Колькасць загінуўшых пры нападзе на гатэль у сталіцы Кеніі павялічылася да шасці чалавек
  2019-01-16 16:23:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак на тэрыторыі гасцінічна-офіснага комплексу ў Найробі прагрымеў выбух, завязалася перастрэлка. Як заявілі прадстаўнікі праваахоўных органаў, загінулі ўжо шэсць чалавек, яшчэ некалькі пацярпелі.

Па словах паліцэйскага, які знаходзіўся на месцы здарэння, тэракт забраў жыцці шасці чалавек, адзін з якіх памёр ужо ў бальніцы. Іншая крыніца паведаміў кар. Сіньхуа, што колькасць ахвяр можа перавысіць дзесяць чалавек.

Па сведчанні відавочцаў, у аўторак у другой палове дня тыя, хто нападаў, заехалі на тэрыторыю комплексу на аўтамабілі. Яны адкрылі агонь па двух студэнтах, якія выходзілі з гатэля. Пачуўшы стрэлы, паліцэйскія, якія дзяжурылі паблізу, неадкладна прыбылі да месца інцыдэнту і адкрылі агонь па тых, хто нападаў. Пасля гэтага адзін з баевікоў падарваў сябе на ўваходзе ў гатэль, а іншыя ўварваліся ў будынак.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе радыкальная самалійская групоўка "Аш-Шабаб", звязаная з "Аль-Каідай". Яе члены за апошнія гады здзейснілі мноства нападаў у Самалі і суседніх краінах.

Пасольства КНР у Кеніі заявіла, што інфармацыі пра ахвяраў і пацярпелых сярод кітайцаў пакуль не паступала.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040