Сі Цзіньпін заклікаў да прасоўвання мадэрнізацыі грамадскага кіравання ў Кітаі
  2019-01-17 09:55:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін на Цэнтральнай працоўнай нарадзе па палітычных і прававых пытаннях запатрабаваў прыкладаць намаганні для мадэрнізацыі грамадскага кіравання, прасоўвання рэформаў і ўдасканалення магчымасцей працы ў палітычнай і прававой сферах. Кіраўнік КНР паказаў, што структурам у галіне правапрымянення і юрыспрудэнцыі варта ўмацоўваць рэвалюцыйны дух, стандартаваць практыку і павышаць кампетэнтнасць.

Сі Цзіньпін заклікаў да ўзмацнення правааховы дзейнасці ў ключавых галінах, якія наўпрост закранаюць інтарэсы грамадскасці, каб насельніцтва мела доступ да больш чыстага паветра і вады, больш бяспечных харчовых тавараў і больш хуткаснага транспарту ва ўмовах больш гарманічнага грамадства. Ён падкрэсліў, што неабходна ўдасканальваць заснаваную на заканадаўстве мадэль грамадскага кіравання, у рамках якой парткамы КПК выконваюць сваю кіруючую ролю, урадавыя структуры бяруць на сябе адказнасць, няўрадавыя арганізацыі і асобы прапануюць неабходную падтрымку, а грамадскасць прымае ўдзел у адпаведных ініцыятывах. Тым самым магчыма сфарміраваць сістэму грамадскага кіравання, якая будуецца на аснове супрацоўніцтва, удзелу і агульных інтарэсаў.

Кіраўнік КНР падкрэсліў значэнне прынцыпу вяршэнства права, бо "члены грамадства павінны адчуваць гонар і натхненне, а парушальнікі закону -- немагчымасць зрабіць ніводнага крока". Сі Цзіньпін таксама ўказаў на неабходнасць вялікіх намаганняў у галіне развіцця сістэмы папярэджання і кантролю злачыннасці. Такая сістэма павінна распаўсюджвацца на ўсе сферы і прадугледжвае выкарыстанне інтэлектуальных тэхналогій. Злачынныя групіроўкі ў стылістыцы мафіёзных структур з'яўляюцца "недабраякаснай пухлінай", якая шкодзіць грамадству. Варта працягваць аказваць ціск і супрацьстаяць злачыннасці.

Што тычыцца мер па ўдасканаленні сістэмы праверак і кантролю, Сі Цзіньпін заявіў, што неабходна факусіравацца на найбольш відавочных праблемах, якія выклікаюць найбольшы рэзананс у грамадстве, і рашуча процідзейнічаць неналежнай правапрымяняльнай дзейнасці, а таксама парушэнням прынцыпаў правасуддзя. Кіраўнік КНР заклікаў правапрымяняльныя і судовыя структуры прадастаўляць зручныя, эфектыўныя, інтэлектуальныя паслугі грамадскасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040