Ключавымі словамі БАФ-2019 стануць "адкрытасць, шматбаковае супрацоўніцтва і інавацыі"
  2019-01-17 14:46:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму 2019 года пройдзе 26-29 сакавіка ў мястэчку Бааа правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай /, у фокусе ўвагі нарады будзе знаходзіцца адкрытасць, шматбаковае супрацоўніцтва, інавацыі і іншыя тэмы. Пра гэта паведаміў сёння генеральны сакратар БАФ Лі Баадун.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Пекіне, прысвечанай БАФ-2019, Лі Баадун заявіў, што дэвізам маючага адбыцца штогадовага форуму стане "агульнасць лёсу, сумесныя дзеянні і агульнае развіццё", першапачаткова плануецца арганізаваць каля 50 афіцыйных дыскусій, уключаючы адкрыццё форуму, падфорумы, дыялогі прадпрымальнікаў, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы.

Лі Баадун дадаў, што глабалізацыя і свабодны гандаль з'яўляюцца аб'ектыўнымі тэндэнцыямі развіцця эканомікі; мультылатэралізм, дыялог і супрацоўніцтва - спадзяванні многіх краін; адкрытасць і інавацыі з'яўляюцца адзіным выбарам для працягу развіцця сусветнай эканомікі і працэсаў глабалізацыі. БАФ-2019 створыць для сваіх удзельнікаў адкрытую і інклюзіўную дыскусійную пляцоўку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040