Кітай працягне прасоўваць будаўніцтва ЗСГ для пашырэння адкрытасці – Мінкамерцыі
  2019-01-17 15:44:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вырашыў працягнуць прасоўванне будаўніцтва пілотных зон свабоднага гандлю /ЗСГ/ для пашырэння адкрытасці, заявіў у сераду на прэс-канферэнцыі памочнік міністра камерцыі КНР Жэнь Хунбінь. Кітай прыступіць да вывучэння магчымасці адкрыцця партоў свабоднага гандлю з кітайскай спецыфікай і паскорыць фарміраванне адпаведных палітычных установак і механізмаў, паведаміў Жэнь Хунбінь на прэс-канферэнцыі, праведзенай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета.

Разам з тым, больш намаганняў будзе накіравана на пашырэнне пілотнай ЗСГ у Шанхаі і аказанне мегаполісу падтрымкі ў прасоўванні лібералізацыі гандлю і інвестыцый, дадаў чыноўнік. Паводле яго слоў, акрамя скарачэння бар'ераў у галіне кіравання доступам замежных інвестыцый у пілотныя ЗСГ, Кітай вырашыў паскорыць працэс адкрыцця такіх важных сфер, як медыцына і адукацыя. Кітай таксама апублікуе больш мер па пашырэнні адкрытасці і інавацыйнаму развіццю ЗСГ і будзе забяспечваць прыярытэтную рэалізацыю мер па прасоўванні ключавых рэформаў, дадаў Жэнь Хунбінь.

На прэс-канферэнцыі намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі Сінь Габінь таксама адзначыў, што міністэрства будзе ўсебакова ўкараняць мадэль, якая спалучае дзеянне нацыянальнага рэжыму на даінвестыцыйнай стадыі і негатыўнага спісу для замежных інвестараў, і ажыццяўляць меры адкрытасці ў сферы аўтамабілебудавання, суднабудавання і самалётабудавання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040