Microsoft створыць лабараторыю ШІ і Інтэрнэту рэчаў у Шанхаі
  2019-01-17 15:49:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Microsoft падпісаў мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве па стварэнні ў Шанхаі сваёй першай у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне лабараторыі штучнага інтэлекту і Інтэрнэту рэчаў. Мемарандум быў падпісаны ў сераду карпарацыяй Microsoft і адміністрацыяй шанхайскага новага раёна Пудун. Чакаецца, што лабараторыя будзе адкрыта ў красавіку. Гэта будзе трэцяя і самая буйная падобная лабараторыя Microsoft у свеце. Яшчэ дзве такія лабараторыі размешчаны ў Сіэтле і Мюнхене.

Новая лабараторыя накiравана на паглыбленне інтэграцыі ШІ і Інтэрнэту рэчаў, а таксама садзейнічанне лічбавай трансфармацыі такіх галін, як апрацоўчая прамысловасць, раздробны гандаль, ахова здароўя і дзяржаўны сектар.

"Кітай валодае самым вялікім у свеце рынкам Інтэрнэту рэчаў. Індустрыя ШІ і Інтэрнэту рэчаў мае велізарны патэнцыял у Кітаі", -- адзначыў Роэн Кан, віцэ-прэзідэнт Microsoft China. Паводле яго слоў, Microsoft мае намер даць найбольш комплексную платформу ШІ і Інтэрнэту рэчаў, а таксама адпаведныя прадукты і тэхналагічныя рашэнні. Лабараторыя ў Шанхаі будзе працаваць у супрацоўніцтве з мясцовымі прадпрыемствамі і транснацыянальнымі кампаніямі, паведаміў Роэн Кан.

У раёне Пудун у апошнія гады назіраецца бурнае развіццё індустрыі ШІ. На сапраўдны момант тут дзейнічае больш за сто прадпрыемстваў і арганізацый, звязаных з ШІ. Новая лабараторыя будзе размешчана на "востраве штучнага інтэлекту" ў тэхнапарку "Чжанцзян" у раёне Пудун. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040