Лепшыя падзеі і людзі Беларусі прадстаўлены ў фотавыставе нацыянальнага інфармагенцтва БЕЛТА ў Кітаі
  2019-01-17 16:58:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 студзеня 2019 года ў Даляне адкрылася фотавыстава БЕЛТА "Сучасная Рэспубліка Беларусь: палітыка, эканоміка, дасягненні". Выставачны праект прэзентаваны ў Даляньскім палітэхнічным універсітэце ў рамках адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.

Экспазіцыя распавядае пра асноўныя падзеі беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння у 2018 годзе: візіты кіраўніцтва КНР у Беларусь, заснаванне беларуска-кітайскага завода па вытворчасці нітрату калію, адкрыццё прадстаўніцтва Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў Мінску, увядзенне бязвізавага рэжыму, а таксама аздараўленне кітайскіх дзяцей у Беларусі. Акрамя таго на фотавыставе прадстаўлены галоўныя падзеі палітычнага, культурнага і спартыўнай жыцця Беларусі: XIV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ў Мінску, адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўным зімовым плаванні «Minsk open», адкрыццё абноўленага стадыёна "Дынама" ў Мінску і іншыя.

Фотакарэспандэнтамі БЕЛТА захаваныя самыя яркія моманты 2018 года: ад знакамітых спартыўных рэкордаў суайчыннікаў на зімовай Алімпіядзе: перамога фрыстайлісткі Ганны Гуськовай і жаночай каманды па біятлоне ў эстафеце на Алімпіядзе да працы цэхаў прамысловых гігантаў Беларусі. Прадстаўлены асноўныя спартыўныя і культурныя аб'екты, напрыклад Плошча Перамогі, Нацыянальная бібліятэка з вышыні птушынага палёту, Лініі Сталіна падчас святкавання 100-годдзя Узброеных Сіл. І, натуральна, у цэнтры ўвагі экспазіцыі самі беларусы: вядомыя асобы і звычайныя людзі, знаўцы сваёй справы.

Здымкі, на якіх адлюстраваны самыя розныя падзеі 2018 года, склалі надзвычай яркі і выразны партрэт сучаснай краіны, якая дынамічна развіваецца, і выклікалі жывы водгук у наведвальнікаў экспазіцыі, уключаючы беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць кітайскую мову і іншыя спецыяльнасці ва ўніверсітэтах правінцыі Ляанін, а таксама кітайскіх студэнтаў, якія ў бягучым годзе пачнуць вывучэнне беларускай мовы як факультатыва ў Даляньскім палітэхнічным універсітэце.

Плануецца, што на працягу года фотаэкспазіцыя будзе дэманстравацца ў Цэнтрах вывучэння Беларусі ў Кітаі ў такіх гарадах як Шанхай, Сіань, Цяньцзінь, Пекін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040