Лі Кэцян: Кітай зможа захаваць паказчыкі эканамічнага росту ў межах разумных значэнняў
  2019-01-18 10:34:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на праведзенай сёння нарадзе па праекце даклада аб рабоце ўрада заявіў, што Кітай зможа за кошт інавацый і ўдасканалення макракантролю захаваць паказчыкі эканамічнага росту ў межах разумных значэнняў, нягледзячы на значныя складанасці, з якімі трэба сутыкнуцца ў 2019 годзе. Ён падкрэсліў, што Кітай ужо навучыўся таму, як падтрымліваць рост эканомікі ў межах разумных значэнняў без выкарыстання магутнай стымулюючай палітыкі, якая магла б аказаць уплыў на эканоміку ў цэлым. За кошт інавацый і ўдасканалення макракантролю Кітай зможа дамагчыся высокага ўзроўню занятасці, устойлівага росту даходаў і паляпшэння экалагічнай сітуацыі.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай будзе надаваць павышаную ўвагу стымуляванню актыўнасці рынкавых структур з дапамогай паглыблення палітыкі рэформаў і адкрытасці, паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу і аказання дапамогі прадпрыемствам, асабліва невялікім прадпрыемствам, у значным скарачэнні цяжару, які яны нясуць на сабе. Кітай таксама будзе паскараць фарміраванне новых драйвераў росту і паляпшэнне існуючых фактараў росту за кошт большай падтрымкі стартапаў і інавацый.

На мерапрыемстве прысутнічалі лідары некамуністычных партый Кітая, прадстаўнікі Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў і прадстаўнікі беспартыйных. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040