Хань Чжэн сустрэўся з віцэ-канцлерам Германіі О.Шольцам
  2019-01-18 15:59:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн сёння сустрэўся з віцэ-канцлерам Германіі, міністрам фінансаў Олафам Шольцам. Хань Чжэн выказаў спадзяванне, што абодва бакі будуць у поўнай меры выкарыстоўваць механізм дыялогу на высокім узроўні па фінансавых пытаннях, рэалізоўваць на практыцы важныя дамоўленасці лідараў краін і дамагацца новых вынікаў у супрацоўніцтве па розных напрамках. Кітаю і Германіі варта сумесна стаяць на варце заснаванага на пэўных правілах міжнароднага парадку і служыць паказальнымі прыкладамі і лідарамі ў прасоўванні ўзаемнай выгады, супрацоўніцтва і агульнага развіцця на глабальным узроўні.

Олаф Шольц паказаў, што краіна мае намер узмацняць практычнае супрацоўніцтва з Кітаем, рэалізоўваць вынікі міжурадавых кансультацый, сумесна адстойваць сістэму шматбаковага гандлю і пашыраць стабільнасць і росквіт сусветнай эканомікі ў цэлым.

О.Шольц прыбыў у Кітай для ўдзелу ў 2-м раўндзе Кітайска-германскага дыялогу высокага ўзроўню па фінансавых пытаннях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040