У Кітаі створаны новы інавацыйны парк даследавання і прымянення 5G
  2019-01-21 16:38:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У г. Ханчжоу адкрыўся інавацыйны парк даследаванняў і прымянення тэхналогій 5G. Новы інавацыйны парк закліканы садзейнічаць інтэграцыі і інавацыям 5G у такіх галінах, як інтэлектуальныя гарады, інтэлектуальная аўтамабільная сетка, прамысловы Інтэрнэт, сацыяльныя паслугі і г.д.

Паводле паведамлення, парк неўзабаве прыступіць да эксперыментаў практычнага прымянення Штучнага Інтэлекту, віртуальнай і дапоўненай рэальнасці (VR / AR), беспілотных лятальных апаратаў, разумных раённых і рэгіянальных зон, разумнай лагістыкі і г.д.

Паводле плана, да 2020 года ў інавацыйным парку будзе пабудавана платформа сумеснага выкарыстання паслуг 5G, створаны ўмовы для выпрабавання і ацэнкі сетак 5G, пабудаваныя «інкубатары» тэхналогій 5G. Да 2025 года парк стане асноўнай дзяржаўнай базай, ключавой інкубацыйнай пляцоўкай і галоўным месцам засяроджвання і прымянення тэхналогій 5G, а таксама галоўным цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы 5G.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040