Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сэнам
  2019-01-23 10:02:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў другой палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сэнам, які прыбыў у Кітай з афіцыйным візітам. Лі Кэцян заявіў, што Кітай і Камбоджу звязваюць повязі глыбокай традыцыйнай дружбы. Кітай мае намер разам з камбаджыйскім бокам працягваць прыкладаць намаганні для надання новага імпульсу кітайска-камбаджыйскім адносінам, прытрымліваючыся духу ўзаемнай павагі, роўнасці і агульнага выйгрышу.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай спадзяецца на ўзмацненне спалучэння ініцыятывы "Пояс і шлях" са стратэгіяй развіцця Камбоджы. Кітайскі бок падтрымлівае ўдзел сваіх прадпрыемстваў у будаўніцтве і эксплуатацыі вытворчых магутнасцей, транспартнай, электраэнергетычнай і іншых відаў базавай інфраструктуры Камбоджы і спадзяецца, што Камбоджа прадаставіць ім спрыяльныя ўмовы гаспадарання. Абодва бакі павінны паспяхова весці будаўніцтва спецыяльнай эканамічнай зоны ў порце Сіануквіль і іншых ключавых праектаў у рамках двухбаковага супрацоўніцтва, правесці Год культуры і турызму Кітая і Камбоджы, умацоўваць каардынацыю ў рамках супрацоўніцтва Кітай-АСЕАН, Ланьцанцзян-Меконг і іншых механізмаў супрацоўніцтва. Кітай гатовы і далей аказваць пасільную дапамогу Камбоджы ў паскарэнні яе развіцця і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва.

У сваю чаргу, Хун Сэн заявіў, што Кітай -- блізкі партнёр Камбоджы па супрацоўніцтве. Камбаджыйскі бок дзякуе кітайскаму боку за даўнюю падтрымку і дапамогу. Камбоджа гатова ўмацоўваць адносіны традыцыйнай дружбы з Кітаем, паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, вытворчых магутнасцей, эканомікі і гандлю, сельскай гаспадаркі, народнага дабрабыту, а таксама ў іншых сферах, пашыраць гуманітарныя абмены, цесна супрацоўнічаць у міжнародных і рэгіянальных справах, садзейнічаць большаму развіццю адносін усеабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства.

Па выніках перагавораў у прысутнасці Лі Кэцяна і Хун Сэна быў падпісаны шэраг дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040