Ван Цішань наведаў Швейцарыю
  2019-01-23 10:03:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэзідэнта Швейцарыі Улі Маўрэра намеснік старшыні КНР Ван Цішань 21-22 студзеня наведаў Швейцарыю. Улі Маўрэр заявіў, што Швейцарыя і Кітай захоўваюць доўгатэрміновыя сяброўскія адносіны, назіраюцца частыя абмены візітамі двух бакоў на высокім узроўні, іх палітычны ўзаемадавер паглыбляецца з кожным днём. Швейцарыя паважае гісторыю, культуру, шлях і развіццё Кітая, прынцып аднаго Кітая. Паводле яго слоў, ініцыятыва "Пояс і шлях" спрыяе транснацыянальнаму гандлю і інвестыцыям усіх краін.

Ван Цішань на сустрэчы адзначыў, што ў апошнія гады пад кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Кітая і Швейцарыі стала паглыбляцца, іх палітычны ўзаемадавер прыкметна ўмацаваўся, дружба двух краін укаранілася ў свядомасці людзей, двухбаковыя адносіны дасягнулі лепшага ўзроўню ў гісторыі. Швейцарыя з'яўляецца адной з тых заходніх краін, якія ў першыя хвіліны прызналі новы Кітай і ўстанавілі з ім дыпламатычныя адносіны. Швейцарыя стаіць у авангардзе супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі краінамі і Кітаем і адыгрывае паказальную ролю ў садзейнічанні кітайска-еўрапейскаму супрацоўніцтву.

Ван Цішань і Улі Маўрэр прысутнічалі на Канферэнцыі інавацый прадпрыемстваў Кітая і Швейцарыі. Ван Цішань заявіў, што Швейцарыя з'яўляецца адной з краін, у якой інавацыі развіты найбольш моцна. Наватарства – самая яркая асаблівасць кітайска-швейцарскіх адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040