Кітай запусціў два спадарожнікі для мультыспектральнай здымкі
  2019-01-23 10:24:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у 13:42 з касмадрома Цзюцюань / Паўночна-Заходні Кітай / стартавала ракета-носьбіт "Чанчжэн-11" / серыя "Вялікі паход" / з двума спадарожнікамі для мультыспектральнай здымкі. Паводле паведамлення касмадрома, абодва спадарожнікі былі паспяхова выведзеныя на разліковую арбіту. Гэтыя спадарожнікі, якія ўваходзяць у серыю спадарожнікаў "Цзілінь-1", самастойна распрацаваны кітайскай кампаніяй спадарожнікавых тэхналогій Chang Guang Satellite Technology Co. Ltd. Спадарожнікі, абсталяваныя мультыспектральнымі візуалізатарамі і інфрачырвонымі камерамі, фарміруючы сетку з 10 раней запушчанымі спадарожнікамі серыі "Цзілінь-1", прадастаўляюць паслугі па дыстанцыйным зандзіраванні для лясной гаспадаркі, суднаходства, а таксама маніторынгу рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040