Сі Цзіньпін заклікаў да прадухілення асноўных рызык для забеспячэння здаровага эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці
  2019-01-23 15:43:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак падкрэсліў неабходнасць павысіць здольнасць прадухіляць асноўныя рызыкі для забеспячэння ўстойлівага і здаровага эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці. Ён зрабіў такую заяву, выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця семінара для кадравых работнікаў правінцыйнага і міністэрскага ўзроўню ў Партыйнай школе пры ЦК КПК.

Сі Цзіньпін правёў аналіз і высунуў выразныя патрабаванні па прадухіленні і ліквідацыі асноўных рызык у палітычнай, ідэалагічнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай галінах, а таксама ў сферах навакольнага асяроддзя і партыйнага будаўніцтва. Ён заклікаў парткамы і ўрады ўсіх узроўняў кіравацца цэласным падыходам да нацыянальнай бяспекі і прытрымлівацца патрабаванняў ЦК КПК па забеспячэнні палітычнай бяспекі Кітая; прыкладаць намаганні для ўмацавання ўплыву асноўнага ідэалагічнага кірунку і для кіраўніцтва грамадскай думкай, паскорыць фарміраванне сістэмы інтэграванага кіравання інтэрнэтам з тым, каб садзейнічаць кіраванню кіберпрасторай на прававой аснове.

Неабходна надаць прыярытэтнае значэнне рабоце па ідэалагічна-палітычным выхаванні моладзі, фармаванні ў маладых людзей самаўпэўненасці ў шляху, тэорыі, сістэме і культуры сацыялізму з кітайскай спецыфікай, для таго, каб маладое пакаленне стала будаўніком і пераемнікам справы сацыялізму, падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040