Германія і Францыя падпісалі новы дагавор аб супрацоўніцтве і інтэграцыі
  2019-01-23 15:46:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сёння ў заходнегерманскім горадзе Ахене падпісалі Дагавор аб супрацоўніцтве і інтэграцыі паміж Германіяй і Францыяй (Ахенскае пагадненне), зрабіўшы акцэнт на супрацоўніцтве дзвюх краін і прасоўванні еўрапейскай інтэграцыі.

Згодна з палажэннямі Ахенскага пагаднення, дзве дзяржавы будуць імкнуцца да эфектыўнай і моцнай агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, а таксама будуць умацоўваць эканамічны і валютны саюз. Акрамя таго, бакі будуць узмацняць супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне змены клімату, аховы навакольнага асяроддзя, устойлівага развіцця, адукацыі і ў іншых сферах, умацоўваць антытэрарыстычнае і ваеннае супрацоўніцтва, падтрымліваць стварэнне Еўрапейскай абарончай супольнасці, а таксама аказваць узаемадапамогу пры нападзе на іх.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040