М. Пампея з аптымізмам глядзіць на зыход гандлёвых перамоваў ЗША і Кітая
  2019-01-23 15:54:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея заявіў у аўторак, што ён з аптымізмам глядзіць на зыход гандлёвых перамоваў паміж ЗША і Кітаем, і дзве краіны могуць "развівацца і квітнець разам".

"Ёсць тыя, хто лічыць, што канфлікт, канфлікт супердзяржаў паміж нашымі краінамі непазбежны. У нас іншы пункт гледжання. Мы хочам знайсці сферы, у якіх мы будзем працаваць разам", - сказаў М. Пампея на Сусветным эканамічным форуме па відэаканферэнцыі.

М. Пампея адмяніў сваю паездку ў Давос з-за "шатдауна" амерыканскага ўрада.

"Я не хачу забягаць наперад абмеркаванняў і перамоў, якія цяпер вядуцца. Нам трэба будзе правесці шмат цяжкай працы", - сказаў ён, адзначыўшы, што поўны спадзяванняў на тое, што кожнае пытанне гандлёвых трэнняў будзе ўрэгулявана канструктыўна.

Вашынгтон у мінулым годзе ўсталяваў высокія тарыфы на мільярды долараў кітайскага імпарту, выклікаўшы меры ў адказ з боку Пекіна.

Бакі ўжо правялі некалькі раўндаў перамоваў, каб урэгуляваць гандлёвыя трэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040