Аплатнай сістэмай China UnionPay ахоплены 174 краіны і рэгіёны свету
  2019-01-23 16:07:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі картачны плацёжны гігант China UnionPay / "Чайна ЮніонПэй" / пашырыў свае паслугі на 174 краіны і рэгіёны свету да канца 2018 года.

Паслугі мабільных плацяжоў China UnionPay даступныя ў 46 краінах і рэгіёнах свету, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

У мінулым годзе кампанія зафіксавала рэкордны максімум сеткавых транзакцый у памеры 120,4 трлн юаняў / 17,69 трлн дол. ЗША /, прырост у гадавым вылічэнні склаў 28,1 працэта.

На дадзены момант UnionPay выпусціла больш за 100 млн карт у 50 краінах і рэгіёнах свету, прычым рост рынку назіраецца апошнім часам у рэгіёнах уздоўж "Пояса і шляху".

Карпарацыя па аказанні фінансавых паслуг China UnionPay, якая базуецца ў Шанхаі, прасоўвае сервіс мабільных плацяжоў праз сваё прыкладанне ў мэтах канкурыраваць з Alipay і WeChat, паколькі ўсё больш і больш кітайцаў плацяць, выкарыстоўваючы свае смартфоны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040