Кітай правёў кланаванне малпы з адрэдагаваным геномам
  2019-01-24 14:28:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай паспяхова кланаваў пяць малпаў ад макакі, якая пакутуе на парушэнні цыркаднага рытму з адрэдагаваным геномам. Гэта першы выпадак кланавання некалькіх малпаў для біямедыцынскіх даследаванняў з выкарыстаннем асобіны з адрэдагаваным геномам. Малпы нарадзіліся ў шанхайскім Інстытуце нейранавук пры Акадэміі навук Кітая.

Адпаведная інфармацыя была абнародавана даследчыкамі праз дзве публікацыі ў вядомым кітайскім навуковым часопісе на англійскай мове National Science Review.

Гэты прарыў сведчыць, што даследчыкі змогуць у далейшым працаваць з насельніцтвам малпаў з адрэдагаваным геномам пры адзіным генетычным матэрыяле.

Парушэнні цыркаднага рытму звязаны са мноствам захворванняў чалавека, у тым ліку парушэннямі сну, дэпрэсіяй, цукровым дыябетам, ракам і такімі нейрадэгенератыўнымі захворваннямі, як хвароба Альцгеймера. У мінулых даследаваннях падобных захворванняў шырока выкарыстоўваліся мышы і мухі, аднак у абодвух выпадках доследныя жывёлы ў значнай ступені адрозніваюцца ад людзей. Кланаваныя малпы ж больш блізкія да чалавека з пункту гледжання фізіялогіі.

У адрозненне ад вядомых кланаваных малпаў Чжун Чжун і Хуа Хуа, якія былі атрыманы з дапамогай фібрабластаў з абартыраванага плоду, новыя клоны былі выведзеныя з дапамогай маладога самца малпы з адрэдагаваным геномам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040