Прэзідэнт Францыі Э. Макрон сустрэўся з Ван І
  2019-01-24 16:51:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сераду ў Парыжы сустрэўся з членам Дзяржсавета і міністрам замежных спраў Кітая Ван І.

Э. Макрон заявіў, што Францыя надае вялікую ўвагу адносінам з Кітаем і разлічвае скарыстацца выпадкам святкавання 55-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін, каб умацаваць кантакты з Кітаем на высокім узроўні, паглыбіць супрацоўніцтва ў галінах эканомікі, гандлю, інвестыцый, атамнай энергетыкі і авіяцыі, актывізаваць абмены ў сферах культуры, адукацыі і на ўзроўні моладзі. "Францыя вітае развіццё бізнесу кітайскімі прадпрыемствамі ў краіне, мае намер умацоўваць кантакты і каардынацыю з КНР у міжнародных справах і сумесна абараняць мультылатэралізм", - заявіў Э. Макрон.

Ван І адзначыў, што на працягу года пасля паспяховага візіту прэзідэнта Францыі ў Кітай, дасягнутыя паміж ім і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам дамоўленасці стабільна рэалізоўваліся. Супрацоўніцтва ў розных галінах прынесла пазітыўныя вынікі, што дэманструе высокі ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства КНР і Францыі, а таксама велізарны патэнцыял далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Ван І заявіў, што у 2019 годзе Кітай і Францыя сумесна адсвяткуюць 55-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Паводле яго слоў, Кітай жадае актывізаваць кантакты з Францыяй на высокім узроўні, умацоўваць супрацоўніцтва ў галінах атамнай энергетыкі, інавацый і ў рамках "Пояса і шляху", а таксама ўзмацняць кантакты і супрацоўніцтва ў шматбаковых справах, у тым ліку ў пытаннях змены клімату. Ван І заявіў пра намер сумесна абараняць заснаваны на правілах мультылатэралізм і сучасную міжнародную сістэму, у цэнтры якой знаходзіцца ААН, каб тым самым бесперапынна ўзбагачаць усебаковае стратэгічнае партнёрства КНР і Францыі.

Ван І падкрэсліў, што дзверы адкрытасці Кітая будуць адкрывацца ўсё шырэй, дадаўшы, што КНР гатова прадаставіць спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040