У Давосе распавялі аб прасоўванні ў Кітаі структурнай рэформы ў сферы прапановы
  2019-01-25 10:10:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сродак для ліквідацыі дысбалансу ў працэсе эканамічнай глабалізацыі назваў намеснік старшыні КНР Ван Цішань 23 студзеня на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Структурныя рэформы -- ключ да стабільнага развіцця. Ван Цішань заклікаў усе краіны прасоўваць абнаўленні, забяспечваць баланс паміж справядлівасцю і эфектыўнасцю, рэалізоўваць эфектыўныя меры для папярэджання нарастання маёмаснай няроўнасці і прадухілення ўздзеяння новых тэхналогій і рынкавай канкурэнцыі на асобныя рэгіёны і галіны, каб усе без выключэння маглі атрымліваць выгаду ад далейшага развіцця. «Праблемы немагчыма вырашыць, перакладаючы адказнасць за іх на іншых», -- дадаў ён. Згодны з ім і галоўны эканаміст банка «Чжун'юань» Ван Цзюнь: «Перад тварам такога дысбалансу Кітай высунуў свой праект, галоўнае звяно якога -- прасоўванне развіцця для ліквідацыі дысбалансу ў працэсе эканамічнай глабалізацыі».

На сустрэчы ў Давосе абмяркоўваюць фарміраванне глабальнай архітэктуры ў эпоху чацвёртай прамысловай рэвалюцыі. Менавіта новыя тэхналогіі, паказвае Ван Цішань, прыносяць спрыяльныя магчымасці, але і ствараюць рызыкі і выклікі. Усім краінам варта стаяць на абароне бяспекі ўсяго чалавецтва, удасканальваць умовы для прыняцця рашэнняў і прасоўваць сацыяльны дабрабыт і стабільнасць. Важна вывучаць магчымасці прыняцця адпаведных правілаў і стандартаў. Пры гэтым варта пакідаць шырокую прастору для распаўсюджання і прымянення навуковых адкрыццяў і тэхналагічных інавацый, перакананы палітык. На яго думку, варта стварыць умовы для забеспячэння балансу паміж інтарэсамі ўсіх бакоў, асабліва інтарэсаў дзяржаў з пачатковым рынкам і краін, якія развіваюцца. На форуме ён заклікаў да сумеснай працы над фарміраваннем глабальнай архітэктуры ў эпоху чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў рамках імкнення да стварэння дастойнай будучыні планеты. Навуковыя адкрыцці і тэхнічныя інавацыі прынясуць вялікую карысць усяму чалавецтву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040