Кітай сфарміруе сучасныя фінансавыя сістэмы ў новым раёне Сюн'ань
  2019-01-25 10:12:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе паскараць фарміраванне сучасных фіскальных, падатковых і фінансавых сістэм у новым раёне Сюн'ань для стымулявання развіцця апошняга. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце па паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці ў Сюн'ане, які быў сёння абнародаваны.

Урад КНР павялічыць укладанні ў новы раён у частцы будаўніцтва і падтрымання інфраструктуры, выплаты працэнтаў па даўгах мясцовых уладаў і ўліванні сродкаў у прамысловыя фонды. Акрамя таго, будзе ўдасканальвацца падатковая палітыка для заахвочвання пераезду высокатэхналагічных кампаній з Пекіна ў Сюн'ань, які знаходзіцца за 100 км на паўднёвы захад ад Пекіна і ўключае ў сябе тры паветы правінцыі Хэбэй, і стварэння стабільных доўгатэрміновых механізмаў збору сродкаў. Вялікія сілы будуць накіраваны на прыцягненне ў Сюн'ань прыватных фінансавых прадпрыемстваў. Урад КНР таксама падтрымлівае фарміраванне рамак кантролю ў сферы фінансаў, якія будуць адказваць міжнародным правілам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040