Ван Хунін заклікаў да рашучых мер па папярэджанні і нейтралізацыі значных рызык
  2019-01-25 11:28:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК Ван Хунін сёння на закрыцці канферэнцыі Партыйнай школы пры ЦК КПК заклікаў да рашучых мер для дасягнення перамогі ў барацьбе за папярэджанне і нейтралізацыю любых "значных рызык" і для забеспячэння ўстойлівага і здаровага развіцця эканомікі, а таксама сацыяльнай стабільнасці.

Ван Хунін заявіў аб неабходнасці дасягнення выдатных вынікаў у рабоце па ўсіх напрамках і рэалізацыі перамогі ў барацьбе супраць буйных рызык для таго, каб адзначыць 70-годдзе заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі "яркімі поспехамі".

Падчас канферэнцыі, якая праходзіла 21-24 студзеня ўдзельнікі атрымалі паглыбленыя веды і дасягнулі больш дакладнага разумення прынцыповых змен, з якімі сутыкаецца Кітай за межамі сваёй тэрыторыі, і новых абставінаў, праблем і выклікаў, якія звязаны з унутранымі рэформамі, развіццём і стабільнасцю ў Кітаі .

Адзначаючы важнасць 2019 года для праекта ўсебаковага стварэння ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства, Ван Хунін заклікаў усіх афіцыйных асоб выконваць належным чынам свае абавязкі па папярэджанні і нейтралізацыі рызык.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040