Кітайскія ветэраны і адстаўныя вайскоўцы імкнуцца ўнесці свой уклад у справу развіцця краіны
  2019-01-25 14:35:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 студзеня прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР правяла брыфінг для кітайскіх і замежных журналістаў. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі кітайскіх ветэранаў ваеннай службы і адстаўных вайскоўцаў, якія падзяліліся сваім жыццёвым вопытам.

54-гадовы Чжан Бааго шмат гадоў займаўся тэхнічным аглядам і рамонтам боепрыпасаў у вайсковай частцы. У верасні 1999 года ён сышоў у адстаўку і пачаў працаваць у кіраванні грамадскай бяспекай горада Цзінань (прав. Шаньдун). У цяперашні час ён узначальвае спецыяльны атрад па ліквідацыі выбуховых прылад і правядзенні іх праверкі.

«У 90-х гг. мінулага стагоддзя актыўна стала развівацца гарадское будаўніцтва. Была выяўлена вялікая колькасць боепрыпасаў часоў вайны, што стала сур'ёзнай пагрозай для бяспекі насельніцтва. Тады я вырашыў стаць адным з тых, хто займаецца пошукам, абясшкоджваннем і знішчэннем выбуховых прыстасаванняў. Мне хацелася прыкладаць свае намаганні для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту народа».

Былы вайсковец Гань Лу нарадзілася ў 1969 годзе. Пасля заканчэння Абарончага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Народна-вызваленчай арміі Кітая яна пачала працаваць выкладчыкам у ваенна-медыцынскай акадэміі Гуанчжоўская ваеннай акругі. У 2000 годзе, вярнуўшыся са службы ў вайсковых частках, яна атрымала працу ў сферы класіфікацыі тавараў у падцэнтры мытні Гуанчжоу.

«З 2008 года я 30 разоў прадстаўляла мытнае ведамства Кітая на міжнародных пасяджэннях па пытаннях Гарманізаванай сістэмы апісання і кадзіравання тавараў Сусветнай мытнай арганізацыі ў Бруселі. Я з маімі калегамі сталі сведкамі таго, як адбывалася трансфармацыя ролі Кітая на міжнароднай арэне, які за кароткі тэрмін ператварыўся ў адну з вядучых краін свету ".

У сакавіку 2016 года на 57-й сустрэчы камітэта па Гарманізаванай сістэме апісання і кадзіравання тавараў Сусветнай мытнай арганізацыі Гань Лу была выбрана ў якасці старшыні падкамісіі па разглядзе спраў. Прадстаўнік Кітая ўпершыню быў прызначаны на гэтую пасаду, што значна ўзмацніла права голасу і ўплыў кітайскай мытні ў справах па класіфікацыі міжнародных мытных тавараў.

Чэнь Куньюань нарадзіўся ў 1985 годзе. У снежні 2002 года ён уступіў у армію, а ў 2010 годзе, адразу пасля сыходу ў адстаўку ён стварыў свой бізнэс. У цяперашні час былы вайсковец стаў старшынёй праўлення адной з кампаній па дастаўцы свежай агародніны ў правінцыі Цзянсі.

«Мы стварылі новыя працоўныя месцы для больш чым 280 ветэранаў і былых вайскоўцаў. Мы таксама дапамаглі некаторым з іх у рэалізацыі мары аб стварэнні ўласнага бізнесу. Акрамя гэтага, мы адкрылі 15 філіялаў у чатырох правінцыях краіны».

У апошнія гады Кітай надае вялікае значэнне прадастаўленню дзяржаўных прэферэнцый ветэранам і адстаўным вайскоўцам. Большасць з іх імкнецца ўнесці свой уклад у справу будаўніцтва і развіцця краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040