Huawei прадставіла першы ў свеце чып адмыслова для базавых станцый 5G
  2019-01-25 15:16:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Huawei Technologies сёння прадставіла чып, створаны спецыяльна для базавых станцый 5G. Распрацоўка пад назвай Huawei Tiangang падтрымлівае як спрошчаныя, так і буйнамаштабныя сеткі 5G, адзначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі, мае высокую прадукцыйнасць і па гэтым паказчыку ў 2,5 разы перавышае папярэднія чыпы. За кошт выкарыстання апошніх тэхналогій такі чып можа кантраляваць да 64 каналаў -- гранічна высокі стандарт для галіны. Акрамя таго, чып падтрымлівае высокую шырыню спектральнай паласы на ўзроўні 200 мегагерц.

"Huawei на працягу доўгага часу ўкладае сілы і сродкі ў фундаментальныя тэхналогіі. Мы былі першымі, хто змог дамагчыся прарыву па ключавых тэхналогіях для шырокамаштабнага камерцыйнага выкарыстання 5G", -- адзначае член савета дырэктараў Huawei Дзін Юнь.

На цяперашні момант Huawei Technologies падпісала 30 камерцыйных дамоў па тэхналогіях 5G і паставіла па ўсім свеце звыш 25 тыс. базавых станцый 5G. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040