Кіраўнікі КНР і Францыі абмяняліся віншаваннямі з нагоды 55-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін
  2019-01-28 11:18:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у нядзелю абмяняліся віншаваннямі з нагоды 55-годдзя ўстанаўлення дыпадносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Сі Цзіньпін адзначыў у тэлеграме, што на працягу 55 гадоў узаемнага дыпламатычнага прызнання бесперапыннае пашырэнне кітайска-французскіх кантактаў і супрацоўніцтва прынеслі рэальную выгаду народам дзвюх краін.

Назваўшы Кітай і Францыю пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН, якія нясуць на сабе асаблівую гістарычную місію і адказнасць, Сі Цзіньпін выказаў гатоўнасць прыкладаць сумесныя з французскім бокам намаганні па распаўсюджванні традыцыйнай дружбы, выкарыстоўваць выпадак 55-годдзя ўзаемнага дыпламатычнага прызнання для бесперапыннага павышэння ўзроўню кітайска-французскага ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства, каб унесці большы ўклад у справу міру, стабільнасці і развіцця на планеце.

Э. Макрон у віншаванні назваў усталяванне дыпламатычных адносін паміж Францыяй і Кітаем 55 гадоў таму сімвалам духу незалежнасці і самастойнасці дзвюх дзяржаў. Надаючы павышаную ўвагу французска-кітайскай дружбе і усёабдымнаму стратэгічнаму партнёрству, ён выказаў гатоўнасць сумесна са старшынёй Сі Цзіньпінам садзейнічаць двухбаковаму супрацоўніцтву ў галіне атамнай энергіі, авіяцыі, сельскагаспадарчай прадукцыі, эканомікі і гандлю, інтэнсіфікаваць узаемадзеянне па такіх глабальных праблемах, як кліматычныя змены, каб прасунуць развіццё двухбаковых адносін у новым годзе на карысць народаў дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040