Сіндза Абэ выказаў спадзяванне на павышэнне ўзроўню японска-кітайскіх адносін
  2019-01-29 10:32:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў панядзелак выступіў з праграмнай прамовай на пленарным пасяджэнні парламента. Ён заклікаў адкрыць новую эпоху, адказаць на выклікі нізкай нараджальнасці і старэння насельніцтва, а таксама выказаў спадзяванне на выхад японска-кітайскіх адносін на новую вышыню.

Сіндза Абэ адзначыў, што ў мэтах вырашэння праблем нізкай нараджальнасці і старэння насельніцтва Японія правядзе шэраг рэформаў і створыць больш працоўных месцаў для жанчын, старых і інвалідаў, а таксама палепшыць умовы працы.

Калі гаворка зайшла аб унясенні змяненняў у канстытуцыю, Сіндза Абэ адзначыў неабходнасць паглыбленай дыскусіі з удзелам усіх партыйных фракцый парламента.

Паводле яго слоў, у цяперашні час японска-кітайскія адносіны вярнуліся ў нармальнае рэчышча. Ён выказаў спадзяванне на далейшае ўмацаванне кантактаў паміж лідарамі дзвюх краін, паглыбленне абменаў і развіцця адносін ва ўсіх сферах, а таксама на выхад двухбаковых адносін на новы ўзровень.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040