Кітайская дзяржаўная суднабудаўнічая карпарацыя прыняла заказы на суму звыш 10 млрд юаняў
  2019-01-29 11:13:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія (Hongkong) Shipping, якая з'яўляецца філіялам Кітайскай дзяржаўнай суднабудаўнічай карпарацыі / China State Shipbuilding Corporation, CSSC /, сёння афіцыйна падпісала кантракты на будаўніцтва 36 новых суднаў у рамках 7 праектаў на агульную суму звыш 10 млрд юаняў.

Кантракты былі падпісаныя на форуме па пытаннях высакаякаснага развіцця карпарацыі CSSC, які праходзіць у Пекіне. За апошнія гады гэта адзін з найбольш уражлівых заказаў на пастаўку новых суднаў на міжнародным рынку.

Згодна з кантрактам, будуць пабудаваны судны розных тыпаў, уключаючы буйное судна для перавозкі звадкаванага прыроднага газу ўмяшчальнасцю 174 тыс. куб м, шматмэтавае судна з палубнымі кранамі дэдвейтам больш за 13 тыс. тон, буйнатанажны танкер / VLCC / дэдвейтам 300 тыс. тон.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040