Прыбытак галоўных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 10,3 прац. у 2018 годзе
  2019-01-29 11:19:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыбытак галоўных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 10,3 прац. у гадавым выражэнні ў 2018 годзе, што апынулася ніжэй за 21-працэнтны рост у 2017 годзе, вынікае з даных, апублікаваных у панядзелак Дзяржаўным статыстычным упраўленнем Кітая.

Сукупны прыбытак прамысловых прадпрыемстваў з гадавымі даходамі кожнага ад 20 млн юаняў / каля 2,96 млн дол. ЗША / дасягнуў 6,64 трлн юаней у мінулым годзе.

Даныя паказваюць, што прыбытак галоўных прамысловых прадпрыемстваў Кітая знізіўся на 1,9 прац. у гадавым вымярэнні ў снежні 2018 года, тады як зніжэнне ў лістападзе склала 1,8 прац.

Прыбытак дзяржаўных прадпрыемстваў вырас на 12,6 прац. у гадавым вылічэнні ў 2018 годзе супраць 45,1 працэнтнага прыросту ў 2017 годзе. Тады як тэмпы росту прыбытку прыватных прадпрыемстваў паскорыліся з 11,7 прац. у 2017 годзе і дасягнулі 11,9 прац. у мінулым годзе.

У 2018 годзе з 41 асноўнай галіны прамысловасці рост прыбытку ў гадавым вылічэнні быў зафіксаваны ў 32 галінах. Пры гэтым сектар здабычы нафты і прыроднага газу прадэманстраваў значны рост прыбытку ў 440 працэнтаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040