Кітай падтрымлівае намаганні Венесуэлы па абароне суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці ў краіне
  2019-01-29 16:07:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Справы ў Венесуэле павінны вырашацца толькі венесуэльскім народам, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у панядзелак на прэс-канферэнцыі, заклікаўшы адпаведныя бакі рабіць тое, што будзе садзейнічаць стабільнасці і развіццю ў гэтай краіне. Кітай надае павышаную ўвагу сітуацыі ў Венесуэле і падтрымлівае ўрад краіны ў намаганнях па абароне нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці.

Кітай выступае за захаванне ўсімі краінамі асноватворнай мэты і прынцыпаў Статута ААН і супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Венесуэлы, адзначыў Гэн Шуан. Кітай спадзяецца, што адпаведныя бакі будуць садзейнічаць стабільнасці і развіццю ў Венесуэле, паляпшэнню жыцця народа гэтай краіны, а таксама абароне міжнароднага права і асноўных нормаў міжнародных адносін, заявіў Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040